Купальле 2010

June 26th, 2010

Набліжаецца самае прыгожае і самае чароўнае сьвята беларускага народнага календара - Купальле. Як і ў папярэднія гады, беларуская грамада Таронта і ваколіц зьбіраецца правесьці яго ў цэнтры адпачынку “Слуцак”. Сёлета Купальле будзе сьвяткавацца ў ноч з 10 на 11 ліпеня (з суботы на нядзелю). Кошт пакоя - 50 даляраў, намёта (палаткі) - 30 даляраў на сям’ю. Колькасьць удзельнікаў Купальля, на жаль, будзе абмежаваная фізычнымі магчымасьцямі “Слуцка”, таму, калі ласка, замаўляйце месцы загадзя. Па інфармацыю і з усімі пытаньнямі, датычнымі арганізацыі і разьмяшчэньня, тэлефануйце да Піліпа Тананкі ад 18:00 да 22:00 гадзіны. Тэлефон:     416-508-6317  416-508-6317    416-508-6317  416-508-6317

Той, хто быў на папярэдніх Купальлях, ведае, колькі маляўнічых старажытных абрадаў можна там пабачыць, колькі песьняў пачуць, як шмат гульняў, карагодаў і танцаў будзе ладзіцца на працягу ўсяе начы. Значна цікавей удзельнічаць у Купальлі таму, хто прыедзе на сьвята падрыхтаваным: маючы нейкія веды пра сьвята, умеючы трохі сьпяваць песьні ці танчыць. Усяму гэтаму яшчэ зусім ня позна навучыцца і зараз! У тыдні, якія засталіся да Купальля, фальклёрны гурт “Яваровы людзі” ладзіць адкрытыя для ўсіх рэпэтыцыі, на якіх вы зможаце даведацца пра сэнс купальскіх традыцыяў, а таксама развучыць некаторыя з нашых найпрыгажэйшых народных песьняў, навучыцца вадзіць карагоды, танчыць народныя танцы.

Рэпэтыцыі адбудуцца:

У пятніцу, 25 чэрвеня
У аўторак, 29 чэрвеня
У сераду, 7 ліпеня

Час рэпэтыцый: ад 18:00 да 20:00. Запрашаюцца ўсе!

Калі вы плянуеце прыйсьці на адну ці некалькі з гэтых рэпэтыцыяў альбо маеце нейкія пытаньні наконт мастацкай часткі сьвята, затэлефануйце, калі ласка, кіраўніку “Яваровых людзей” Віялеце Кавалёвай. Тэлефон (хатні):   416-503-9527  416-503-9527    416-503-9527  416-503-9527 .

Чакаем сустрэчы з вамі на “Слуцку” ў купальскую ноч!

У нашым Слуцку ўсё па-людску

May 2nd, 2007

Ёсьць мясьціны, адна толькі назва якіх выклікае ў памяці шмат прыемных успамінаў. База адпачынку “Слуцак”, што каля горада Пэры-Саўнд, - менавіта такое месца. Кожнага, хто пабываў у нашым “Слуцку” хоць аднойчы, неадольна цягне сюды зноў і зноў. Мясцовыя краявіды вельмі нагадваюць родныя, беларускія: азёры, полі, лясы…

Read the rest of this entry »